Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка
У Папы Францішка, які памёр раніцай 21 красавіка, адбыўся інсульт, які прывёў да комы і вострай сардэчнай недастатковасці, паведамілі ў Ватыкане. Раней гэтая версія называлася як папярэдняя.
Фота: AP Photo/Gustavo Garello
Як удакладніў кіраўнік дэпартамента аховы здароўя Ватыкана Андрэа Арканджэлі, пантыфік на працягу апошніх гадоў цярпеў ад дыхальнай недастатковасці, двухбаковай пнеўманіі, дыябету 2 тыпу і гіпертаніі. Гэтыя хранічныя захворванні значна ўскладнялі ягоны стан.
Таксама паведамляецца, што Францішак завяшчаў быць пахаваным не ў Ватыкане, а ў рымскай базыліцы. Грабніца павінна быць простай і без асаблівага ўпрыгожвання.
Чытайце таксама:
Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл
Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка
Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання
Напярэдадні Папа Францішак сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Вэнсам
Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка