У Чэрыкаўскім раёне пенсіянер згарэў разам з сухой травой
20 красавіка каля 7-й гадзіны вечара ў службу МНС ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне аб гарэнні сухой расліннасці ў вёсцы Вербеж Чэрыкаўскага раёна. Усхваляваная жанчына паведаміла, што ў падпаленай траве знаходзіцца чалавек.
Фота: МНС
Падраздзяленні МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку: на адкрытай мясцовасці працягласцю 10 квадратных метраў гарэла трава.
На выгаралым участку без прыкмет жыцця быў знойдзены 70-гадовы мясцовы жыхар.
Суседзі патлумачылі, што з раніцы мужчына быў п'яны. Па папярэдніх даных трава магла загарэцца з-за неасцярожнага курэння.