БЕЛ Ł РУС

На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі

22.04.2025 / 7:29

Nashaniva.com

Тэматычныя святочныя канструкцыі ўсталююць на пешаходнай частцы праспекта Незалежнасці, паведамілі Мінск-Навінам на прадпрыемстве «Мінскрэклама».

Ілюстрацыя Мінск-навіны

 — На ўчастку ад будынка Белдзяржцырка да стэлы на плошчы Перамогі з’явяцца 17 тэматычных стэндавых канструкцый, каля падножжа кожнай будзе пастамент, які імітуе гранітную пліту, куды кожны ахвотны зможа ўскласці кветкі, — патлумачыла начальнік аддзела дызайну прадпрыемства «Мінскрэлама» Таццяна Бугаркова.

— Яны сімвалізуюць пераможны марш Чырвонай арміі і вызваленне ад акупацыі еўрапейскіх сталіц. Кожнаму з гарадоў прысвечаны асобны стэнд, які змяшчае кароткую інфармацыю пра адпаведную падзею са зводак Савецкага інфармбюро, а таксама фотаматэрыялы, што наглядна ілюструюць, з якой цеплынёй і шчырай радасцю сустракалі савецкіх салдат-вызваліцеляў.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА

Каментары да артыкула