Расійскі бізнэс блогера Улада Бумагі спрацаваў са стратамі амаль на паўтара мільёна даляраў
Расійскі бізнэс беларускага блогера Улада Бумагі па вытворчасці снэкаў скончыў мінулы год з вялізнымі стратамі. Акрамя таго, кампанія ўжо пачала атрымліваць пазовы ад крэдытораў, піша Office Life.
Улад Бумага
Паводле даных тэлеграм-канала Mash, ТАА «Бумажная бумага», якое заснаваў Улад Бумага, па выніках года атрымала страты ў памеры 110 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $1,4 мільёна па красавіцкім курсе).
Крыніцы канала кажуць, што віной усяму — непрадуманыя выдаткі на прасоўванне.
Акрамя таго, кампанію чакаюць суды з контрагентамі. Адзін з іх — лагістычны аператар «ТЛК Трансгруп» — ужо падаў пазоў у арбітраж на 219,7 тысячы расійскіх рублёў. З ім «Бумажная бумага» працавала па постаплаце і назапасіла доўг.
Раней паведамлялася, што «Бумажная бумага» збіраецца звярнуцца ў суд з мэтай прызнання сябе банкрутам. Блогеру належыць у ёй доля ў 45% праз кіпрскую кампанію A4GROUP LIMITED. У яго ў гэтым бізнэсе яшчэ два кампаньёны.
«Бумажная бумага» займаецца вытворчасцю закусак, напояў і гатовай ежы пад брэндамі А4 і Lava-Lava для наступнага продажу ў сеткавых крамах. У 2023 годзе яе выручка склала больш за 3,8 мільярда расійскіх рублёў, а чысты прыбытак — 377,3 млн рублёў.
Гэта не адзіны бізнес Улада Бумагі ў Расіі. Усяго ён у той ці іншай ступені валодае сямю кампаніямі, і ў многіх з іх ёсць даўгі перад крэдыторамі і па падатках.
Чытайце таксама:
Блогер Улад Бумага знайшоў сабе новы занятак у Маскве
Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі
СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках
Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім
Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну