БЕЛ Ł РУС

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

23.04.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Рашэнне аб аб'яўленні «экстрэмісцкім фармаваннем» праекта «Ямніцкі флот» было прынята МУС 22 красавіка, піша «Вясна».

Датычнымі да праекта МУС лічыць Андрэя Тупоўскага і Аляксандра Царука.

У спіс уключылі каналы «Ямніцкага флоту» ў телеграме (178 падпісчыкаў) і на ютубе (62 падпісчыкі), а таксама акаўнты ў тыктоку (старонка andrei_belarus_litvin з 1559 падпісчыкамі і yamnitskyfleet з 1557 падпісчыкамі), а таксама старонку на сэрвісе Soundcloud.

Датычнымі да праекта МУС лічыць Андрэя Тупоўскага і Аляксандра Царука.

Аляксандр Царук — гэта год назад памерлы баец-каліновец. У 2020 годзе мужчына быў назіральнікам на выбарах. Яго некалькі разоў затрымлівалі: агулам ён правёў за кратамі 40 сутак. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Аляксандр далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ўзяў пазыўны «Сашко».

Аляксандр Царук

Вярнуўшыся з вайны, мужчына цяжка захварэў на анкалагічную хваробу, якая хутка забрала ягонае жыццё. Яго пахавалі летась у красавіку ў Вільні.

Чытайце таксама:

КДК за фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці завёў 44 крымінальныя справы

«Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі лідара гурта Dzieciuki

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»

Аб'явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» «ЧестнОК» — праект былога палітвязня Аляксандра Івуліна

Каментары да артыкула