Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома
У сераду паведамлялася пра затрыманне ксяндза Сяргея Трысценя.
«На дадзены момант так і не атрымалася дакладна спраўдзіць, што адбывалася са святаром у сераду, але вядома, што святар знаходзіцца дома», — паведаміла «Хрысціянская візія».
23 красавіка «Хрысціянская візія» са спасылкай на некалькі крыніц паведаміла пра затрыманне святара.
Айцец Сяргей Трысцень — настаяцель манаскай супольнасці кармелітаў босых у Мінску, дырэктар Школы сямейнага жыцця, выкладчык Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.