БЕЛ Ł РУС

Каля зубра на трасе М-1 з'явіцца кафэ

24.04.2025 / 7:51

Nashaniva.com

На мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей на трасе М-1 каля фігуры гіганцкага зубра хочуць пабудаваць кафэ. Як піша БелТА, працоўная назва праекта — «Крылы дружбы». З ідэяй выступіў Брэсцкі аблвыканкам.

Фота: Брэсцкі аблвыканкам

 Паводле слоў старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама Андрэя Слуцкага, фігура зубра ўжо з’яўляецца кропкай прыцягнення. Людзі тут часта спыняюцца для фотасесій і адпачынку.

— Само сабой, напрошваецца месца, дзе можна было б і перакусіць, гарбаты, кавы папіць, — разважае Андрэй Слуцкі.

Каля зубра таксама сустракаюць дэлегацыі, якія накіроўваюцца ў Брэсцкую вобласць.

Паводле слоў чыноўніка, праектныя інстытуты ўжо прапанавалі некалькі варыянтаў дызайну аб’екта і схему размяшчэння. У ім будуць выкарыстоўвацца камень, шкло і прыродныя матэрыялы. Працоўная назва — «Крылы дружбы». Тэрміны з’яўлення аб’екта пакуль не называюцца.

— Будзем выходзіць у найбліжэйшы час на дагаворныя адносіны і будаваць гэтае кафэ, — удакладніў Андрэй Слуцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула