Колькасць легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу вырасла амаль да 1500
Пасля супольнага Вялікадня расце чарга на выезд з Беларусі.
Так па стане на 08:00 чацвярга на выезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» стаяць 1450 легкавых аўтамабіляў і 15 аўтобусаў.
Учора ў гэты час было 1280 легкавікоў, а 22 красавіка — 900.
На выезд у Літву і Латвію чэргаў няма.