Праваабаронцы: Чарговыя ператрусы ў Дзяржынску
Гэтым разам, яны адбываюцца пераважна ў тых, хто з'ехаў з краіны — вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі, піша «Вясна».
Пры гэтым паведамляецца і пра выпадкі ператрусаў у людзей, што жывуць у краіне.
Вядома, што пратаколы ператрусу складаюць у адным экзэмпляры, на рукі людзям нічога не аддаюць.