БЕЛ Ł РУС

Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года

24.04.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Краіны Еўропы рыхтуюцца ваяваць з Расіяй у найбліжэйшай будучыні і не хаваюць гэтага, заявіў сакратар Рады бяспекі РФ, экс-міністр абароны Сяргей Шайгу.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«У Еўропе разгортваецца нічым не прыкрытая кампанія па падрыхтоўцы да ваеннага канфлікту з Расійскай Федэрацыяй. На розных узроўнях агучваюцца магчымыя тэрміны такога сутыкнення — ад трох да пяці гадоў. Ужо ў 2030 годзе еўрапейскія палітыкі і вайскоўцы хочуць быць гатовымі ваяваць з намі», — сказаў Шайгу ў інтэрв’ю ТАСС.

Таксама ён дапусціў сутыкненне з НАТА, калі еўрапейскія краіны вырашаць накіраваць сваіх вайскоўцаў у якасці міратворцаў на «гістарычныя тэрыторыі Расіі» ва Украіне. Паводле яго слоў, «здраважныя палітыкі ў Еўропе» разумеюць, што гэта прывядзе да Трэцяй сусветнай вайны.

Шайгу нагадаў, што Расія выступала супраць прысутнасці вайскоўцаў з краін НАТА ва Украіне яшчэ да пачатку паўнамаштабнага ўварвання, а вайна «пачалася ў многім з-за гэтай пагрозы».

Ён выказаў меркаванне, што заходнія міратворцы могуць выкарыстоўвацца «для ўтоення сапраўдных мэтаў — кантролю над тэрыторыяй Украіны і яе рэсурсамі». «Правільней было б называць такі кантынгент інтэрвентамі або акупантамі», — падсумаваў Шайгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула