БЕЛ Ł РУС

«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка

24.04.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Жанчына расказала следчым, што не ведала пра такі спосаб махлярства.

У студзені 2025 года 52-гадовая жыхарка Віцебска пазнаёмілася ў тыктоку з мужчынам. Ён прадставіўся нібыта вядомым турэцкім акцёрам. Суразмоўца хутка стаў сыпаць кампліментамі, прызнаваўся ў шалёным каханні і ўвесь час пісаў паведамленні.

На Вялікдзень, 21 красавіка, ён паведаміў, што даслаў каханай пасылку з падарункам. Каб зацікавіць жанчыну, скідваў фота — нібыта там былі дарагія ювелірныя ўпрыгажэнні.

У той жа дзень ёй прыйшло паведамленне: каб атрымаць пасылку, трэба сплаціць тры тысячы рублёў. Жанчына адказала, што не мае такіх грошай. «Акцёр» сказаў, што сам ужо ўсё аплаціў адпраўленне, а ёй трэба толькі дааплаціць за атрыманне.

На наступны дзень жанчына пайшла ў банк, каб пералічыць грошы. Супрацоўніца банка заўважыла, што рахунак — літоўскі, пачала распытваць, што здарылася. Выслухаўшы гісторыю, жанчына выклікала міліцыю.

Падчас допыту жанчына прызналася, што шчыра верыла ў каханне «акцёра» і пра такія схемы махлярства ніколі не чула. Яе тэлефон праверылі, перапіску з махляром далучылі да матэрыялаў справы.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкулаў пра спробу махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула