БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень

25.04.2025 / 8:40

Nashaniva.com

У сувязі з Радаўніцай, што будзе адзначацца ў наступны аўторак, працоўны панядзелак, 28 красавіка, пераносіцца на суботу, 26 красавіка.

Адпаведна, затым будуць тры выходныя: нядзеля — аўторак (27—29 красавіка).

Выходныя ў красавіку і маі

Затым серада (30 красавіка) — працоўны дзень, чацвер (1 мая) — выходны, пятніца (2 мая) — працоўны. Субота і нядзеля — традыцыйныя выходныя.

Праз два тыдні будуць чатыры працоўныя дні: з 5 па 8 мая (панядзелак — чацвер) і тры выходныя: 9—11 мая (пятніца — нядзеля).

Наступныя вялікія выходныя будуць у ліпені: з 3 па 6 ліпеня (чацвер — нядзеля). Працоўны дзень у пятніцу (4 ліпеня) будзе перанесены на суботу 12 ліпеня.

Выходныя ў ліпені

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула