БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне

25.04.2025 / 14:15

Nashaniva.com

У дзяржаўным кіраванні сярэдні заробак складае 3145 рублёў.

Фота: Гомельская праўда

Сярэдні заробак па віду дзейнасці «дзяржаўнае кіраванне» на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне, вынікае са свежых даных Белстата, заўважыў Reform.news.

Сярэдні заробак бюджэтнікаў «бруднымі» ў сакавіку вырасла на 2,6% у параўнанні з лютым, або на 50,5 рубля, і склаў 1990,5 рубля да выплаты падаткаў. Рэальны сярэдні заробак у студзені-сакавіку 2025 года ў бюджэтным сектары павялічыўся на 12,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У сакавіку суадносіны зарплаты ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняй па краіне склалі 76,5%.

Сакавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:

у дзяржаўным кіраванні — 3145 рублёў (+85,5 рубля да папярэдняга месяца),

у настаўнікаў — 2484,7 рубля (+14,1 рубля),

у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі — 1716,9 рубля (+45,2 рубля),

у прафесарска-выкладчыцкага складу — 2966,4 рубля (+86,9 рубля),

у дактароў — 3905,3 рубля (+133,2 рубля),

у сярэдняга медыцынскага персаналу — 1985,8 рубля (+102,6 рубля).

Чытайце таксама:

За сакавік заробак вырас на 173 рублі

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

Каментары да артыкула