БЕЛ Ł РУС

Адміністратара дарожных вайбер-чатаў затрымалі ў Рэчыцы. Магчыма, за перадачу здымкаў з расійскай вайсковай тэхнікай

25.04.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Адзін з адміністратараў вайбер-чатаў пра дарожную сітуацыю ў Рэчыцы і Гомелі быў затрыманы сілавікамі напрыканцы сакавіка, але пра гэта стала вядома толькі зараз выданню «Флагшток».

Затрыманы — Аляксандр Гардзее́нка. Паводле інфармацыі крыніцы, ён працаваў на ПА «Беларуснафта».

«ГУБАЗіК забіраў з дому жорстка. Шыюць 361-ы артыкул за фота расійскай тэхнікі, знятыя яшчэ ў 2022 годзе», — паведаміла крыніца.

Акрамя таго, крыніца мяркуе, што затрыманне можа быць звязана з перасылкай фотаздымкаў расійскай вайсковай тэхнікі, якая рухалася на захоп Украіны, маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн». Імаверна, гаворка ідзе пра артыкул 361-4 «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», па якім прадугледжаны тэрмін ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула