БЕЛ Ł РУС

Латвійскія памежнікі прымянілі стральбу для затрымання мігрантаў

25.04.2025 / 15:46

Nashaniva.com

У чацвер латвійскі памежнік прымяніў агнястрэльную зброю, зрабіўшы два папераджальныя стрэлы, каб не дапусціць незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы сямю парушальнікамі.

Фота: Rs.gov.lv

Падчас агляду наваколля з дапамогай беспілотніка памежнікі Краслаўскага краю на мяжы з Беларуссю заўважылі групу асоб. Памежнікі накіраваліся да гэтай групы і на некалькіх мовах загадалі спыніцца, аднак асобы не адрэагавалі і кінуліся наўцёкі.

Паведамляецца, што падчас уцёкаў яны праяўлялі агрэсію і непадпарадкаванне, закідваючы памежнікаў драўлянымі палкамі і камянямі. Каб затрымаць іх, памежніку давялося скарыстацца службовай агнястрэльнай зброяй і зрабіць папераджальны стрэл у паветра.

Пасля гэтага дзве асобы спыніліся, але яшчэ пяць працягвалі ўцякаць і закідваць памежнікаў. Пасля другога папераджальнага стрэлу астатнія таксама спыніліся.

Для аказання падтрымкі памежнікам былі прыцягнутыя дадатковыя сілы.

Падчас агляду асоб і праверкі стану здароўя скаргаў на самаадчуванне не паступала, і падчас агляду праблем са здароўем выяўлена не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула