БЕЛ Ł РУС

17-гадовага хлопца моцна ўдарыла токам, калі ён ехаў на даху электрычкі

26.04.2025 / 12:58

Nashaniva.com

У пятніцу 17-гадовы хлопец і яго 18-гадовы знаёмы на чыгуначнай станцыі Сцяпянка пад Мінскам сядалі ў электрычку. Потым яны залезлі на дах электрычкі, паведамляе мінская міліцыя.

Ілюстрацыйнае фота

Паблізу прыпынку «Садовы» непаўналетняга ўдарыла электрычным токам. Хлопец упаў на зямлю, дзе быў знойдзены мужчынам.

Пазней хлопца шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Мінскай абласной клінічнай бальніцы з дыягназам электратраўма, электрычныя апёкі цела.

Як патлумачыў пацярпелы, відэаролікі з падобнымі выпадкамі ён убачыў у інтэрнэце і вырашыў паўтарыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула