БЕЛ Ł РУС

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну

26.04.2025 / 15:18

Nashaniva.com

У рэдакцыю Onliner.by напісала чытачка, якая вырашыла памяняць $100. Вынік аперацыі яе здзівіў: яна атрымала на рукі 209,8 рубля.

Курс памяняўся літаральна за хвіліну да яе абслугоўвання, а потым зноў вярнуўся амаль да 3 рублёў. У пацверджанне сваіх слоў жанчына прыслала чэк аперацыі і скрыншоты з сайта банка. Па яе словах, яна спрабавала вярнуць свае грошы ў абменніку ў той жа дзень, але ёй у аперацыі адмовілі.

Журналісты звярнуліся ў «Сбер Банк», і там расказалі, што ведаюць пра гэтую сітуацыю і ўжо ўрэгулявалі яе. Прычынай быў збой у сістэме, таму прымянілі няправільны курс.

— 23 красавіка ў дадатковым офісе №762 «Грын Сіці» была здзейснена наяўная валютна-абменная аперацыя на суму 100 USD. У сувязі са збоем у сістэме быў прыменены курс да гэтай аперацыі 2,0980. 24 красавіка ў 12:15 сітуацыя была ўрэгуляваная: пытанне вырашылі на карысць кліента. Прыносім прабачэнні за сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула