БЕЛ Ł РУС

Украіна адмаўляе сканчэнне баявых дзеянняў у Курскай вобласці

26.04.2025 / 15:23

Nashaniva.com

У Генштабе УСУ адмаўляюць завяршэнне баявых дзеянняў у Курскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале Генштаба.

Ілюстрацыйнае фота: Evgeniy Maloletka / AP

«Паведамленні прадстаўнікоў вышэйшага камандавання краіны-агрэсара аб нібыта завяршэнні баявых дзеянняў на тэрыторыі Курскай вобласці РФ не адпавядаюць рэчаіснасці, — адзначаецца ў паведамленні.

Як заявілі ў Генштабе, абарончая аперацыя УСУ ў «пэўных раёнах рэгіёна» працягваецца. Абстаноўка застаецца складанай, але ўкраінскія падраздзяленні «працягваюць утрымліваць пэўныя пазіцыі і выконваюць задачы па прызначэнні», падкрэсліваецца ў рэлізе.

Заявы варожага кіраўніцтва аб «разгроме» ўкраінскай групоўкі войскаў — не што іншае, як прапагандысцкая хітрасць і жаданне выдаць жаданае за рэальнае, — дадалі ў Генштабе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула