БЕЛ Ł РУС

ДАІ будзе фіксаваць парушэнні без папярэджання — з'явіўся новы комплекс фотафіксацыі хуткасці

27.04.2025 / 12:57

Nashaniva.com

У ДПС ДАІ паступіў новы прыбор вымярэння хуткасці. Ён бачыць нумары аўто на адлегласці ў паўкіламетра. Папярэджваць пра яго выкарыстанне не будуць. 

Новы мабільны комплекс «Аракул інсайт» паступіў у ДПС ДАІ. Гэта мабільны фота– і відэафіксатар, усталяваны на службовых аўтамабілях ДПС.

Прыбор можа кантраляваць транспартны паток у абодвух напрамках — як спадарожным, так і сустрэчным.

Сістэма аўтаматычна фіксуе парушэнні і распазнае нумары транспартных сродкаў на адлегласці да 500 метраў. 

Найважнейшая навіна для кіроўцаў — месцы, дзе будзе працаваць «Аракул», не будуць пазначаныя дарожнымі знакамі, як гэта было раней са стацыянарнымі камерамі.

Фотафіксацыя будзе весціся з транспарту Дзяржаўтаінспекцыі, які абазначаны адпаведнай колеравай афарбоўкай і маячкамі, растлумачыў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў.

Такім чынам, «Аракулы» змогуць з'яўляцца ў розных месцах і ў розны час.

Кіроўцы не будуць ведаць, дзе вядзецца фотафіксацыя.

Парушальнікам хуткаснага рэжыму будуць прыходзіць «лісты шчасця» па пошце аўтаматычна, без спынення транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула