БЕЛ Ł РУС

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне

27.04.2025 / 17:41

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся сёння ўдзень падчас планавых скачкоў з парашутам, якія здзяйснялі члены секцыі парашутнага спорту Брэсцкага аэраклуба.

Парашутыстка і выратавальнікі на дрэве. Скрыншот відэа 

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Адну з парашутыстак падхапіў вецер і занёс у бок лесу. Стропы парашута зачапіліся за дрэва, і дзяўчына засталася вісець на вышыні каля 12 метраў.

Выратавальнікі пры дапамозе альпінісцкага рыштунку дапамаглі спусціць спартсменку на зямлю, дзе яе агледзеў медработнік аэраклуба. Дзяўчына не пацярпела і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула