БЕЛ Ł РУС

Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску будзе адкрыты 7 чэрвеня

28.04.2025 / 9:4

Nashaniva.com

У гэты дзень на ім адбудзецца матч зборнай Кітая супраць зборнай Беларусі (узрост да 22 гадоў), паведамляе «Спорт Беларусі».

Стадыён непадалёк ад Партызанскага праспекта будзе змяшчаць 33 тысячы гледачоў. Фота: Blizko.by

Зборная Кітая таксама наўрад ці будзе гуляць асноўным складам — у каманды запланаваны матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету на 5 і 10 чэрвеня.

Стадыён планавалі адкрыць да канца 2024 года, але ў сакавіку тэрмін здачы арэны зноў перанеслі. У прыватнасці, на ім планавалі правесці фінал Кубка Беларусі па футболе 24 мая, але гульню перанеслі ў Гродна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула