БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: У Івацэвіцкай калоніі — эпідэмія кавіду

28.04.2025 / 11:58

Nashaniva.com

У Івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя норы» — эпідэмія каранавіруса. Асуджаныя хварэюць цэлымі атрадамі, скардзіцца забаронена, паведамляе Mayday.team.

У медчастцы калоніі не стае лекаў, зняволеных лечаць парацэтамолам, быццам ад звычайнай прастуды. Аднак, як удалося даведацца Mayday team, сімптомы хваробы супадаюць з COVID-19.

Дакладна вядома, што некалькі самых цяжкіх пацыентаў ужо накіраваны ў Рэспубліканскую агульнасаматычную бальніцу ДІН МУС. Эпідэмія цягнецца як мінімум два тыдні, але адміністрацыя ІК-22 адмаўляецца ўводзіць каранцін, бо гэта прывяло б да поўнай змены рэжыму працы папраўчай установы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула