БЕЛ Ł РУС

За самавольнае ламанне галінак бэзу можна атрымаць салідны штраф

28.04.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Мінпрыроды патлумачыла, што рэгулярнае ламанне галінак бэзу можа прывесці да пагаршэння яго стану і нават да гібелі.

Гэта таксама можа паўплываць на паўнату цвіцення ў наступным годзе.

За такія дзеянні прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь, што эквівалентна 1260 рублям.

Аднак, калі бэз расце на прысядзібным участку, дачы ці тэрыторыі прыватнага дома, уладальнікі могуць спакойна зрываць галіны, бо ў гэтым выпадку куст не з'яўляецца часткай гарадскога асяроддзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула