БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць

28.04.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Як паведамляюць у мясцовых чатах і ў сацсетках, прынамсі ў Лісабоне, Порту, Галісіі, Валенсіі, Сорыі і іншых гарадах цалкам перастала працаваць электрычнасць, у тым ліку на вуліцах.

Таксама з перабоямі працуе мабільная сувязь

Як распавялі «Новай-Еўропе» мясцовыя жыхары, электрычнасць, верагодна, знікла ва ўсёй Іспаніі і Партугаліі прыкладна з 11:35—11:40 па мясцовым часе.

У Барселоне і Валенсіі не працуе метро, у Мадрыдзе — аэрапорт «Барахас».

Іспанская кампанія па электрасетках Red Eléctrica паведаміла, што работы па аднаўленні электразабеспячэння вядуцца, а прычыны адключэння «аналізуюцца».

Маштабнае адключэнне доўжылася нядоўга, але паспела парушыць працу інтэрнэту, 5G-сетак і цалкам паралізавала тэлефонную сувязь па ўсёй краіне.

Цяпер электразабеспячэнне адноўлена, але прычыны інцыдэнту ўсё яшчэ высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, збой мог адбыцца з-за праблем з сінхранізацыяй паміж энергасістэмамі Іспаніі і Францыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула