БЕЛ Ł РУС

Літва не будзе спяшацца з адказам на прапанову Беларусі аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны

28.04.2025 / 20:12

Nashaniva.com

Кіраўнік урада Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што адпаведную прапанову разглядаюць «у кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і адносін Еўрасаюза з Расіяй», паведамляе LRT.

Фота ілюстрацыйнае

«Таму з адказам на гэтыя прапановы спяшацца не будзем», — сказаў прэм'ер Літвы журналістам 28 красавіка.

«Гэта працоўны працэс. Калі паступае прапанова, яна разглядаецца ў кансультацыі з Міністэрствам замежных спраў, якое адказвае за санкцыі, а канчатковае рашэнне прымае ўрад. Так што вы пачулі маё меркаванне», — заявіў Гінтаўтас Палуцкас.

Прадстаўнік міністэрства транспарту Лукас Пашкявічус таксама пацвердзіў LRT, што прапанова разглядаецца — чакаюцца заключэнні Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў і Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі.

Пра тое, што Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі, паведаміла 21 красавіка прэс-служба БЧ.

Раней яны былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19, але пасля так і не аднавіліся ўжо па палітычных прычынах.

Чытайце таксама:

Белчыгунка прапанавала Літве, Польшчы і Латвіі аднавіць чыгуначнае злучэнне

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?

Каментары да артыкула