БЕЛ Ł РУС

У Еўропе і ва Украіне баяцца, што Трамп на гэтым тыдні выйдзе з перамоў па вайне — FT

29.04.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Еўрапейскія і ўкраінскія чыноўнікі асцерагаюцца, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цяпер знаходзіцца на мяжы адмовы ад удзелу ў мірных перамовах Кіева і Масквы, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images

Афіцыйныя асобы ў Еўропе і ва Украіне лічаць, што Трамп гатовы скарыстацца любым, нават часовым прарывам у перамовах, каб адзначыць свае першыя 100 дзён на пасадзе. Гэта будзе «падставай», каб ужо на гэтым тыдні заявіць, што яго праца выкананая.

Паводле аднаго з суразмоўцаў FT, Трамп «стварыў сітуацыю, з якой сам знойдзе падставу выйсці і перадаць Украіне і нам [Еўропе] рашэнне гэтай праблемы».

Крыніцы газеты таксама адзначаюць, што нежаданне Уладзіміра Пуціна пагадзіцца на ключавыя патрабаванні ЗША і Украіны — такія як захаванне ўкраінскіх узброеных сіл пасля вайны — а таксама агульная складанасць канфлікту прымусілі Трампа перагледзець сваю прыхільнасць да мірнага пагаднення.

Чытайце таксама:

Макрон: Захад у найбліжэйшыя 8-10 дзён узмоцніць ціск на Расію

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Каментары да артыкула