БЕЛ Ł РУС

Суд Еўрасаюза абавязаў Мальту адмяніць «залатыя пашпарты»

29.04.2025 / 22:21

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Еўрасаюза прыняў рашэнне, што Мальта павінна спыніць праграму так званых «залатых пашпартоў», якая дазваляе іншаземцам атрымаць грамадзянства краіны ў абмен на інвестыцыі, паведамляе Reuters. 

Пашпарт Мальты. Ілюстрацыйнае фота

Схема прадугледжвае атрыманне мальтыйскага пашпарта за інвестыцыю ў памеры 1 мільёна еўра, што дае права свабоднага пражывання ва ўсіх краінах Еўрасаюза. 

Суд у абгрунтаванні зазначыў, што хоць членскія дзяржавы ЕС самі вызначаюць, як і каму даваць грамадзянства, але такая практыка супярэчыць даверу паміж краінамі еўрасупольнасці і робіць набыццё грамадзянства «чыста камерцыйнай здзелкай». 

Членская краіна Еўрасаюза не можа надаваць сваё грамадзянства, а значыць, і грамадзянства ЕС у абмен на фінансавыя выгоды, гаворыцца ў рашэнні суда. 

Вярхоўны суд ЕС мяркуе, што праграма выдачы «залатых пашпартоў» парушае салідарнасць і давер паміж дзяржавай ды грамадзянінам, а таксама паміж членскімі краінамі Еўрасаюза. 

Пасля нападу Расіі на Украіну Мальта прыпыніла праграму «залатых пашпартоў» для грамадзян Расіі і Беларусі, але працягвала надаваць грамадзянства прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў.

Раней паведамлялася, што ўладальнікамі мальтыйскіх пашпартоў сталі ў тым ліку расійскія чыноўнікі і бізнэсмены, звязаныя з крамлёўскім рэжымам.

Чытайце таксама:

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы

Трамп плануе ўвесці «залатыя карты» за $5 мільёнаў для атрымання дазволу на жыхарства

Каментары да артыкула