БЕЛ Ł РУС

Колькасць аўтобусаў на польскай мяжы значна зменшылася, але чарга застаецца

30.04.2025 / 7:29

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы серады на пераходзе «Брэст» стаяць 1325 легкавых аўтамабіляў і 23 аўтобусы, паведамляе Памежны камітэт.

Учора ў гэты час было 95 аўтобусаў і 1550 легкавых аўто.

Мінсктранс учора паведамляў, што арганізуе для пасажыраў бясплатную перасадку на мяжы ў аўтобусы.

Таксама Мінсктранс паведамляе, што ў сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўных межаў адпраўленне аўтобуса Варшава — Мінск (АН8303-7) з Варшавы адбудзецца а 7-й па варшаўскім часе.

У першую чаргу пасадку будуць ажыццяўляць пасажыры з квіткамі на 23:00 29 красавіка, далей — пасажыры з квіткамі на 7:00 сённяшняга дня.

На літоўскай і латвійскай межах чэргаў няма.

Чытайце таксама:

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца

Пасажыры, што едуць аўтобусамі з Варшавы, могуць спазняцца на 12 гадзін

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

Каментары да артыкула