БЕЛ Ł РУС

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску

30.04.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Затрыманы ў Расіі — 48-гадовы грамадзянін Беларусі Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч, піша «База».

Паводле блізкага да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канала, за падрыхтоўку дыверсіі ў Ханты-Мансійску быў затрыманы 42-гадовы расіянін Андрэй Кіяшка, які нарадзіўся ва Украіне, а ў 2020 годзе ён атрымаў расейскае грамадзянства. Ён працаваў у нафтавай кампаніі, якая займаецца рамонтам свідравін. 

Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч

Паводле версіі следства, бомбу ў доме на Прамысловай вуліцы Кіяшка збіраў разам з 48-гадовым грамадзянінам Беларусі Андрэем Сакалоўскім-Станкевічам. Мужчына, як і Кіяшка, працаваў у нафтавай сферы. На старонцы беларуса ў сацсетках пазначана, што ён жыве ў расійскім Ніжнявартаўску.

Паводле інфармацыі крыніц, Кіяшка і Сакалоўскі-Станкевіч знялі кватэру 10 красавіка.

У кватэры яны збіралі выбухоўку, з дапамогай якой хацелі падарваць расійскага вайскоўца. Падчас зборкі прылада здэтанавала — адбыўся магутны выбух, які разбурыў некалькі кватэр, пяць чалавек пацярпелі, уключаючы зборшчыкаў бомбы.

Кіяшка і Сакалоўскі-Станкевіч затрыманыя, разам з імі па справе праходзіць грамадзянін Малдовы, які прывёз у Расію кампанентныя выбуховага прыстасавання, піша «База». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула