БЕЛ Ł РУС

Непал будзе дазваляць падымацца на Эверэст толькі дасведчаным альпіністам

30.04.2025 / 16:5

Nashaniva.com

У Непале будуць выдаваць дазвол на ўзыходжанне на найвышэйшую ў свеце вяршыню Эверэст толькі альпіністам, якія маюць вопыт заваявання хоць бы адной з 7000-метровых гімалайскіх вяршыняў. Праект новага закона, як заяўляецца, накіраваны на зніжэнне перапоўненасці і павышэнне бяспекі, піша Reuters.

Фота: Thanarat Boonmee / vecteezy.com

Непал, які ў значнай ступені залежыць ад альпінізму, трэкінгу і турызму, раней трапіў пад крытыку за тое, што дазволіў занадта шматлікім альпіністам, у тым ліку неспрактыкаваным, спрабаваць узысці на пік вышынёй 8849 метраў.

Гэта часта прыводзіць да доўгіх чэргаў альпіністаў у «зоне смерці» — вобласці пад вяршыняй з недастатковай колькасцю прыроднага кіслароду для выжывання. У вялікай колькасці смерцяў на гары абвінавачваюць яе «перанаселенасць».

У 2023 годзе, калі Непал выдаў 478 дазволаў, на схілах Эверэста загінулі 12 альпіністаў, яшчэ пяцёра зніклі без вестак. Летась загінулі 8 альпіністаў.

Згодна з прапанаваным законам, дазвол на ўзыходжанне на Эверэст будзе выдавацца толькі пасля таго, як альпініст падасць доказы таго, што ён падняўся хоць бы на адну 7000-метровую гару ў Непале.

Аператары міжнародных экспедыцый заклікаюць Непал дазволіць заваяванне любой 7000-метровай вяршыні, а не толькі тых, што знаходзяцца ў Гімалаях, для атрымання дазволу на ўзыходжанне на Эверэст.

«У гэтым няма ніякага сэнсу. Я б таксама дадаў у гэты спіс горы, якія блізкія да 7000 метраў і якія шырока выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі, такія як Ама-Даблам, Аканкагуа, Дэна і іншыя», — сказаў Лукас Фуртэнбах з аўстрыйскай кампаніі Furtenbach Adventures, якая арганізуе экспедыцыі.

Чытайце таксама:

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму

Самая высокая ў свеце гара працягвае надалей расці

Эверэст ачысцяць ад смецця пры дапамозе дронаў

«Стабільна 2-3 выпадкі ў год, калі я на мяжы смерці». Просты хлопец з вёскі «захварэў» на альпінізм і змог зрабіць з хобі бізнэс

«Нашы горы пачалі смярдзець». Альпіністаў, якія лазяць на Эверэст, абавязалі прыбіраць за сабой фекаліі

Каментары да артыкула