БЕЛ Ł РУС

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам

30.04.2025 / 19:17

Nashaniva.com

На перагоне Цялуша — Чырвоны Бераг (участак Асіповічы — Жлобін) адбылося сутыкненне цягніка міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №752 Мінск — Гомель з грузавым аўтамабілем-лесавозам, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота: БЧ

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца лесавоза выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора, у выніку чаго адбылося сутыкненне з цягніком, які рухаўся.

У момант аварыі ў цягніку знаходзілася 240 пасажыраў. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. У выніку інцыдэнту пашкоджаныя кабіна цягніка, два вагоны і кантактная сетка.

Рух цягнікоў на гэтым участку часова прыпынены. Беларуская чыгунка аператыўна працуе над ліквідацыяй наступстваў аварыі. Для дастаўкі пасажыраў да месцаў прызначэння будзе арганізаваны дадатковы цягнік.

Чытайце таксама:

МАЗ з маніпулятарам абарваў кантактную сетку на чыгунцы на Барысаў

Сёння моцна спазняюцца два цягнікі

На Магілёўшчыне адбылося задымленне ў дызельным цягніку

Каментары да артыкула