БЕЛ Ł РУС

Чарга з аўтобусаў на польскай мяжы знікла

1.05.2025 / 7:37

Nashaniva.com

Чарга з аўтобусаў, што трымалася некалькі дзён на пераходзе «Брэст», на польскай мяжы знікла.

Па стане на 06:00 раніцы няма ніводнага аўтобуса ў чарзе. У пачатку тыдня было да 90 аўтобусаў.

Разам з тым захоўваецца чарга з легкавых аўтамабіляў. Па стане на 06:00 там стаяць 970 легкавых аўтамабіляў.

Чэргаў на літоўскай і латвійскай межах няма. Але як паведамляе «Мінсктранс» ў 07:34, аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й, выехаў у бок Вільні ў 07:50.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула