БЕЛ Ł РУС

23-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ пад Вілейкай, яе сястра і сябра — у бальніцы

1.05.2025 / 7:59

Nashaniva.com

Дарожная трагедыя адбылася 29 красавіка каля 17:10 на трэцім кіламетры аўтадарогі мясцовага значэння «Крывое Сяло — Варонічы — Любошы», за 12 кіламетраў ад Вілейкі.

23-гадовая мясцовая жыхарка ехала за рулём аўтамабіля «Фальксваген Гольф» з боку аўтатрасы Р29 «Ушачы — Вілейка» ў напрамку аграгарадка Крывое Сяло, піша Kraj.by.

Папярэдне ўстаноўлена, што дзяўчына не справілася з кіраваннем — яе машына з’ехала ў левы па ходу руху кювет і ўрэзалася ў дрэва.

Дзяўчына-кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

16-гадовая сястра і 19-гадовы сябар сястры атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула