БЕЛ Ł РУС

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе

1.05.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Мастачка трапіла ў складанае становішча, у яе анкалогія і складаныя побытавыя ўмовы. Яна нават звяртаецца па бясплатную ежу ў групу, арганізаваную Сяргеем Мельянцом.

Ксіша Ангелава — мастачка, актрыса і іканапісец, якая з 2020 года малюе партрэты беларускіх палітзняволеных. За гэты час яна стварыла больш за 1100 прац і сабрала з іх выставу «Мартыралог Беларусі». Гэтую выставу бачылі ў Варшаве, Вільні, Рыме, Лондане, Страсбургу і іншых гарадах. Партрэты Ксішы — гэта не толькі мастацтва, але і спосаб захаваць памяць, перадаць боль і сілу тых, хто апынуўся за кратамі.

Зараз Ксіша жыве ў Варшаве, выхоўвае дачку і працягвае маляваць. Але за гэтай стойкасцю — цяжкі стан здароўя (анкалогія, аперацыі, хіміятэрапія) і складаныя побытавыя ўмовы. Да доктара яна запісаная на 2026 год. Матэрыялы для працы набывае за ўласны кошт, жыве на выпадковыя падпрацоўкі і харчовую дапамогу.

«Таксама працягваю маляваць, каб свет не забываў пра нашу боль. Калі бачу, як замежнікі рэагуюць на мае выставы, пачынаюць адгукацца на наш заклік, — вельмі радуюся. Гэта дазваляе працягваць, не паддацца спакусе спыніцца і прызнаць, што нічога не працуе, а людзі ўсё яшчэ там.

Такую творчую працу цяжка спалучаць з працай, асабліва чатыры гады запар. Я малюю за свой кошт і матэрыялы, у вольны час. І не магу ўладкавацца на пастаянную працу з-за выставаў: вельмі часта запрашаюць у розныя галерэі. Але гэта звычайна толькі квіток, у рэдкім выпадку — нейкая сціплая ежа. Таму некалькі гадзін на тыдзень працую з беларускімі дзецьмі, а таксама з польскімі з СДУГ, бо маю педагагічную адукацыю. Гэтых грошай хапае толькі на кватэру, у якой мы жывём з дачкой», — піша Ксіша.

Сума збору

€3750

А тут можна ёй дапамагчы — збор на BYSOL (толькі з небеларускіх сродкаў аплаты).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула