БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі

1.05.2025 / 13:5

Nashaniva.com

«Яны згодныя на такі варыянт. Яны разумеюць, што пры заключэнні перамір’я кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях», — сказаў Кіг Келаг.

Кіеў згадзіўся на тэрытарыяльныя саступкі дзеля заключэння мірнага пагаднення, заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне і Расіі Кіт Келаг.

«Украіна гатовая саступіць тэрыторыі, якія Расія фактычна займае, хоць і не прызнаваць гэта юрыдычна назаўсёды. Яны згодныя на такі варыянт. Яны разумеюць, што пры ўсталяванні перамір’я кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях», — сказаў ён у інтэрв’ю Fox News.

«Украінцы гатовыя адмовіцца ад тэрыторый, якія заняты расіянамі, не дэ-юрэ, назаўсёды, а дэ-факта, таму што расіяне фактычна акупавалі гэтую зямлю. Яны згадзіліся на гэта. І яны сказалі мне гэта на мінулым тыдні, — сказаў спецпасланнік. — Яны разумеюць, што пры ўсталяванні рэжыму спынення агню кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях. Менавіта да гэтага яны гатовы», — сказаў ён.

У сваю чаргу Кіеў, паводле слоў Келога, «жадае ўсеабдымнае і пастаяннае спыненне агню, якое прывядзе да заключэння мірнага пагаднення». Спецпасланнік дадаў, што гэтага ж дамагаецца прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула