БЕЛ Ł РУС

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку

1.05.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Нападніцу затрымалі.

Сяргей Сцярненка. Фота: УНІАН

Сёння, 1 мая, украінскі актывіст і валанцёр Сяргей Сцярненка паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што на яго быў учынены напад.

«На мяне здзейснены напад. Паранены». Пазней ён дадаў, што пагрозы жыццю няма, а нападніцу затрымалі

«Дзякую СБУ за імгненную рэакцыю», — адзначыў ён адразу.

СБУ пацвердзіла, што нападніцу затрымалі, у яе быў пісталет.

На Сяргея Сцярненку ўжо былі напады раней. Гэта адбылося тройчы ў 2018 годзе пасля ўдзелу актывіста ў пратэстах супраць знішчэння Адэскай гарадской уладай Летняга тэатра і пасля таго, як ён арганізаваў акцыі супраць расійскай культурнай экспансіі ў Адэсе.

Падчас апошняга нападу Сцярненка смяротна параніў аднаго з нападнікаў Івана Кузняцова. Другі ўдзельнік нападу Андрэй Ісайкул з цягам часу ўцёк з Украіны.

Актывіст сцвярджаў, што дзейнічаў у межах законнай самаабароны. Сцярненка заяўляў пра ціск на следства з боку тагачасных міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава і генеральнай пракуроркі Ірыны Венедыктавай.

Суд над Сяргеем Сцярненкам быў адным з самых гучных працэсаў ва Украіне, які многія называлі палітычным. У снежні 2023 года Сцярненка паведаміў, што суд закрыў справу пра верагоднае перавышэнне ім межаў самаабароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула