БЕЛ Ł РУС

Мінчук пайшоў рыбачыць на карасёў, а вылавіў рэкорднага шчупака

2.05.2025 / 14:40

Nashaniva.com

30 красавіка жыхар сталіцы адправіўся на Мінскае мора, каб налавіць карасёў на апарышаў. Але звычайнымі снасцямі ўдалося вылавіць больш салідны трафей.

Як рыбак Сяргей расказаў парталу Fishingby, ён выкарыстоўваў звычайную вуду з тонкай пляцёнкай і адзінарным кручком. Карась клюнуў на апарыша, а шчупак клюнуў на карася.

Драпежная рыба стала вагой 8,34 кг стала рэкорднай для Сяргея і выклікала масу эмоцый як у яго самога, так і ў іншых рыбакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула