БЕЛ Ł РУС

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру

2.05.2025 / 17:48

Сяргей Гезгала

Вайсковыя выдаткі ЗША ў 2025 годзе дасягнуць гістарычнага рэкорду

Сучасны амерыканскі самалёт F-35. Фота Wikimedia Commons

ЗША маюць намер павялічыць вайсковыя выдаткі ў 2026 годзе да $1,01 трыльёна, што на 13% больш за фінансавы год 2025. 

Пра гэта гаворыцца ў праекце федэральнага бюджэту.

Калі такі праект будзе зацверджаны Кангрэсам, гэта будзе азначаць гістарычны рэкорд. Ніколі ў ЗША выдаткі на абарону не былі такімі вялікімі. Гэта тлумачыцца неабходнасцю процістаяння Кітаю і ЗША ў новым, больш небяспечным свеце, якім ён стаў пасля нападу Расіі на Украіну. Пасля 2022 года тэндэнцыя на павелічэнне вайсковых выдаткаў ідзе ва ўсім свеце. Грошы на ўзбраенні і армію бяруцца за кошт змяншэння сацыяльных выдаткаў, расходаў на экалогію, адукацыю, медыцыну і культуру.

Найбольшыя ў прапорцыі да ВУП выдаткі на армію мае на сёння Расія — 7,9% ад ВУП. Адпаведна, свае расходы вымушаныя павялічваць і еўрапейскія краіны. Так, у Польшчы яны дасягнулі 4,7% ад ВУП.

Беларусь, якая знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад Расіі і дэ-факта пад яе вайсковым кантролем, мае адны з найніжэйшых выдаткаў на армію ў рэгіёне: усяго каля 1,8% ад ВУП.

Выдаткі на абарону складаюць каля 3,4% ад ВУП ЗША. Іх павелічэнне ў 2026 ставіць крыж на ранейшых планах Трампа скараціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Ведамству Ілана Маска ўдалося скараціць усяго некалькі дзясяткаў мільярдаў вытратаў, а не трыльён, як абяцалася. У той жа час вайсковы бюджэт мае вырасці на 120 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула