БЕЛ Ł РУС

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

2.05.2025 / 23:1

Nashaniva.com

Тых, хто ўжо заключыў такі кантракт, чакае крымінальная справа за наёмніцтва.

Ілюстрацыйнае фота: мужчына на матацыкле на тэрыторыі высахлай часткі Аральскага мора, Узбексістан. AP Photo / Ebrahim Noroozi

Ва Узбекістане ўдзел у замежных узброеных канфліктах караецца турэмным зняволеннем.

Паводле артыкула 154 Крымінальнага кодэкса Узбекістана, наёмніцтва з'яўляецца злачынствам і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў. У апошні час у краіне ўжо былі вынесены прысуды грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у складзе расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Напрыклад, паведамляе сайт anhor.uz, 39-гадовы жыхар Андыжанскай вобласці быў асуджаны на 4 гады і 2 месяцы абмежавання волі за ўдзел у баявых дзеяннях у Шахцёрску, Бахмуце і Луганску. Ён прызнаўся ў забойстве больш за 10 украінскіх салдат.

Іншы выпадак тычыцца 51-гадовага грамадзяніна Узбекістана, які пасля затрымання ў Расіі быў завербаваны ў расійскую армію і праходзіў службу ў Марыупалі. Пасля самавольнага пакідання часткі ён вярнуўся ў Узбекістан, дзе быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за наёмніцтва.

Улады Узбекістана неаднаразова папярэджвалі сваіх грамадзян аб крымінальнай адказнасці за ўдзел у замежных узброеных канфліктах. У прыватнасці, Генеральная пракуратура краіны заклікала суайчыннікаў за мяжой не ўступаць у рады ўзброеных сіл іншых дзяржаў і не ўдзельнічаць у баявых дзеяннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула