БЕЛ Ł РУС

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»

3.05.2025 / 8:51

Nashaniva.com

«Катальная гара» адпрацавала сваё, як і «Ладдзя».

Атракцыён «Катальная гара». Фота parki.by

У парку Чалюскінцаў два атракцыёны больш не пакатаюць дзяцей. Пра гэта расказаў «Мінск-Навінам» галоўны інжынер «Мінскзелянбуда» Руслан Касевіч.

Гаворка ідзе пра «Катальную гару» і «Ладдзю». Па словах Касевіча, замест «Ладдзі» з’явіцца новы атракцыён з тым жа прынцыпам працы, але з сучасным дызайнам. 

«Катальная гара» — гэта амерыканскія горкі, якія з'явіліся ў парку Чалюскінцаў у 2009 годзе. Гэты атракцыён — аналаг папулярнага «Супер 8», які тады спісалі з Мінска, але адправілі дакатвацца ў Магілёў.

Назва «Катальная гара» так і не прыжылася. Наведнікі парка па-ранейшаму часцяком называлі атракцыён «Супер 8».

Атракцыён «Ладдзя»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула