БЕЛ Ł РУС

Над Чорным морам драматычна збілі расійскі самалёт Су-30

3.05.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Ён паляцеў знішчаць безэкіпажныя катары — а яны знішчылі яго. Ваенныя караблі не рашаліся падплыць і падабраць лётчыкаў, якія катапульціраваліся.

Су-30. Ілюстрацыйнае фота: Уладзімір Сырых, aviationphotos.net

Увечары 2 мая над Чорным морам быў збіты знішчальнік расійскай марской авіяцыі Су-30. Гэта адбылося за 50 км на захад ад Наварасійска.

З паведамленняў Z-каналаў вымалёўваецца наступная карціна.

Некалькі дзясяткаў украінскіх безэкіпажных катараў рушылі ў бок Наварасійска. Адначасова з гэтым з раёна Адэсы былі запушчаныя дзясяткі дронаў з цэлямі ў тым жа Наварасійску.

Расійскі Су-30, які адправіўся на перахоп, сам трапіў пад агонь з катараў і быў збіты. Лётчыкі катапульціраваліся, але падабраць іх з вады не было каму. Ні вайсковыя караблі, ні верталёты не рашаліся падабрацца на месца здарэння, каб не быць падбітымі. 

У выніку лётчыкаў забраў грамадзянскі сухагруз, які праплываў непадалёку. Украінцы вырашылі не атакаваць яго, нягледзячы на наяўнасць ваеннай цэлі на борце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула