БЕЛ Ł РУС

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам

3.05.2025 / 15:54

Nashaniva.com

«Гэта такое рамяство, якім я, калі што, змагу займацца ў любым пункце свету».

Былы галоўны рэдактар канала «Нехта» і былы зваршчык Раман Пратасевіч, які нядаўна стаў велакур’ерам, распавёў, што знайшоў новую справу для сябе.

Пратасевіч кажа, што хоча паспрабаваць сябе ў новай справе, а таксама што спадзяецца на спакойнае жыццё без аглядкі на мінулае. Хутка ён плануе пачаць навучанне на бармена.


«Я больш не хачу азірацца на тое, што было», — сказаў Пратасевіч. Ён паведаміў, што ў маі пачнуцца курсы навучання на бармена.

«Так, менавіта так — вам не пачулася. Я проста падумаў, што гэта вельмі нядрэнная праца: і камунікацыя з людзьмі, і пэўны сучасны вайб», — мяркуе ён.

Пратасевіч адзначыў, што прафесія бармена, як і, напрыклад, зваршчыка, можа быць карыснай у любой краіне.

«Усё наладжваецца, і я спадзяюся, што ў вас таксама», — дадаў ён.

Акрамя таго, Раман Пратасевіч распавёў пра сваю новую мару — навучыцца граць на гітары і спяваць. Ён ужо выбраў сабе гітару за 430 рублёў і шукае курсы па вакале. Раман просіць пра матэрыяльную дапамогу ў здзяйсненні гэтай мары сваіх чытачоў.

«У панядзелак, 5 траўня, мне 30 [гадоў]. І хочацца пачаць новы этап з новымі мэтамі», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула