Памёр 43-гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда
3 мая пасля цяжкай працяглай хваробы памёр клірык храма святой пакутніцы Таццяны, выкладчык Віцебскай духоўнай семінарыі, кіраўнік моладзевага брацтва «Сінаксіс» і скаўцкага руху іерэй Аляксандр Каляда.
Святар пакінуў значны след у духоўным жыцці Віцебска, асабліва сярод моладзі, паведамляе Віцебская епархія.
4 мая адбудзецца развітанне са святаром, 5 мая яго пахаваюць.