БЕЛ Ł РУС

Прынц Гары прапанаваў бацьку памірыцца, але кароль «раздражнены і злы» не адказаў

4.05.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Прынц Гары распавёў, што дараваў каралеўскай сям’і і хоча паяднання. Ён не бачыць сэнсу працягваць канфлікт і прызнаў, што пытанне аховы стала прычынай разрыву з бацькам — каралём Карлам III. 

Прынц Гары з бацькам, 25 красавіка 2015 года. Фота: Niall Carson-Pool / Getty Images

Гары ў інтэрв’ю BBC упершыню за шмат гадоў публічна прапанаваў сваёй сям’і паяднанне: «Я хацеў бы паяднацца са сваёй сям’ёй. Няма сэнсу працягваць змагацца», — сказаў ён. 

Прынц Гары заявіў, што хацеў бы памірыцца з брытанскай каралеўскай сям'ёй, паколькі не ведае, як доўга пражыве яго бацька, кароль Карл III, у якога дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

«Вядома, яны ніколі не даруюць мне за многія рэчы, але… няма сэнсу працягваць барацьбу. Жыццё каштоўнае. Я не ведаю, колькі яшчэ засталося майму бацьку, ён не хоча са мной размаўляць праз гэтую гісторыю з бяспекай. Было б выдатна памірыцца», — сказаў Гары.

Пасля паражэння ў апеляцыйным судзе ў справе дзяржаўнай аховы Гары адмовіўся ад далейшага абскарджання. Ён назваў сітуацыю прыніжальнай і заявіў, што не можа вярнуць сваю сям’ю ў Вялікабрытанію.

З 2020 года, калі Гары і Меган Маркл адмовіліся ад каралеўскіх абавязкаў, яны былі пазбаўленыя пастаяннай аховы і цяпер мусяць загадзя паведамляць пра свае візіты.

Кароль, аднак, на прапанову сына дагэтуль не адрэагаваў.

Як вядома, разыходжанні паміж Гары і яго сям’ёй сталі настолькі глыбокімі, што ён і ягоная жонка Меган у 2020 годзе разарвалі сувязі з брытанскай каронай і пераехалі ў Каліфорнію.

Яго цяперашнія выказванні, верагодна, звязаныя з нядаўняй судовай паразай у Вялікабрытаніі, мяркуе рэдактар BILD Тобіяс Рэндэр: лонданскі суд пастанавіў, што Гары, Меган і іх двое дзяцей падчас паездак у Вялікабрытанію не будуць аўтаматычна атрымліваць той жа ўзровень аховы, што і астатнія чальцы каралеўскай сям’і.

У інтэрв’ю 2 траўня Гары сказаў: «Я не магу ўявіць сабе свет, у якім я пры такіх умовах прывёз бы сваю жонку і дзяцей назад у Вялікабрытанію».

Кароль больш не размаўляе з ім «з-за ўсёй гэтай ахоўнай лухты», заявіў Гары журналістам. Пры гэтым, паводле яго слоў, у бацькі «шмат улады» ў тым, што датычыцца выніку такога працэсу. Фактычна гэта ўскоснае абвінавачанне ва ўмяшанні — абразлівае для Карла.

Сябар каралеўскай сям’і распавёў газеце The Sun, што кароль «раздражнены і злы» з-за фармулёвак сына. Умяшанне Карла ў судовы працэс было б «супярэчлівым канстытуцыі», патлумачыў інсайдар. «Тое, што яго раздражняе і злуе на больш асабістым узроўні, — гэта недахоп павагі да гэтага прынцыпу», — дадала крыніца.

Чальцы брытанскай каралеўскай сям’і абавязаліся «служыць кароне», гэта значыць падпарадкоўваць свае асабістыя інтарэсы агульнаму абавязку, перадае інсайдар пазіцыю Чарльза; Гары ж, зыходзячы з яго выказванняў, хоча найперш служыць самому сабе, піша BILD. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула