БЕЛ Ł РУС

Беларусь летась стала галоўным пастаўшчыком бульбы ў Расію

4.05.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Летась больш за ўсё бульбы Расія купіла ў Беларусі, якая адваявала першае месца ў Егіпта. Аб'ёмы расійскага імпарту склалі 193,8 тысячы тон.

У лістападзе 2024-га Рассельгаснагляд адзначаў, што з пачатку года пастаўкі бульбы з Беларусі ў Расію выраслі на 60,8%.

Егіпет, які апусціўся за год на другое месца, паставіў 75,3 тысячы тон бульбы на 47,9 мільёна даляраў, падлічыла РІА Навіны па дных платформы ААН Comtrade, нацыянальных статыстычных парталаў і па адкрытых даных.

Замкнуў тройку Кітай, які падняўся на два радкі — 46,7 тысячы тон на 17,3 мільёна даляраў. Пры гэтым Кітай ўпершыню з 2019 года зноў змог увайсці ў тройку галоўных пастаўшчыкоў бульбы ў Расію.

@brestnovosti1 А вы знали, что Беларусь стала главным поставщиком картофеля в Россию? картошка #беларусь #брест #новостибеларуси #брестскаяобласть #белорусы #барановичи ♬ Occult/Mystery/Horror Suspense(844669) - mm

Пасля размясціліся Азербайджан — 42,5 тысячы тон (18,3 мільёна даляраў) і Грузія — 8,4 тысячы тон (3,3 мільёна даляраў). Замкнулі топ-10 экспарцёраў Казахстан (4,4 тысячы тон), Пакістан (2,3 тысячы тон), Кіргізія (1,1 тысячы тон), Сербія (566 тон) і Германія (293 тоны).

Мацней за ўсё за год Расія нарасціла імпарт бульбы з Арменіі — у 805 разоў (да 116 тон), Турцыі — у 47 разоў (да 24 тон), Грузіі — у 7 разоў, Кітая — у 5 разоў і Кіргізіі — у 3,2 разу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула