БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін

4.05.2025 / 20:42

Nashaniva.com

І назваў, хто мог бы быць пасля яго.

Фота: Joe Raedle/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што не разглядае магчымасць балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін.

«Я буду васьмігадовым прэзідэнтам, двухтэрміновым. Я заўсёды лічыў гэта вельмі важным», — сказаў Трамп у інтэрв'ю NBC.

Трамп адзначыў, што яму паступалі просьбы ад людзей, якія прасілі яго разгледзець магчымасць застацца на пасадзе прэзідэнта пасля заканчэння другога тэрміну.

«Так шмат людзей хочуць, каб я гэта зрабіў. Але гэта не тое, што я хачу зрабіць», — запэўніў Трамп.

Ён лічыць, што з рэспубліканцаў прэзідэнцкі пост маглі б пасля заняць, напрыклад, віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс ці дзяржсакратар Марка Рубіа.

Канстытуцыі ЗША не дазваляе Трампу ісці на трэці тэрмін.

Чытайце таксама:

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»

Каментары да артыкула