БЕЛ Ł РУС

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

5.05.2025 / 7:18

Nashaniva.com

Цела хлопчыка выявілі ў штучным вадаёме на вуліцы Ясеневай у Брэсце, паведамляе МНС.

Скрыншот відэа МНС

Аператыўна прыбыўшы на месца выкліку, выратавальнікі дасталі хлопчыка з вады на бераг і да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Дзіця знаходзілася ў стане клінічнай смерці. На 25-й хвіліне рэанімацыі нам удалося дабіцца аднаўлення часткі асноўных жыццёвых функцый, — падзяліўся доктар хуткай медыцынскай дапамогі пажарна-аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС.

Дзіця шпіталізавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула