БЕЛ Ł РУС

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

5.05.2025 / 7:33

Nashaniva.com

На Гомельшчыне было да +25°C.

Pogoda.by

У Лельчыцах было +25,3°C, у Жыткавічах і Мазыры — +24,3°C, у Васілевічах — 23,5°C, у Гомелі — +21,8°C.

У той жа час у паўночна-заходніх раёнах было халадно. У Лынтупах — +9,4°C, у Ашмянах — +9,6°C, Паставах — +10,8°C, у Мінску — +16,9°C.

Сёння максімальная тэмпература паветра ўдзень — ад +6 °C на поўначы да +17 °C на паўднёвы ўсход. У Мінску — +8..+10 °C, увечары +6..+8 °C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула