БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Ляхавічаў аб працоўных мігрантах у раёне: Пакістанцаў пакуль не разглядаем, хаця прапановы ўжо закідвалі

5.05.2025 / 14:3

Nashaniva.com

«У нас працуюць туркмены. Не перашкаджаюць яны жыць і працаваць беларусам».

Скрын відэа: Rudapakazu / YouTube

Блогер Андрэй Павук спытаў у старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Мікалая Мароза пра працоўных мігрантаў, а той шчыра расказаў. Размову блогер апублікаваў на сваім ютуб-канале.

Па словах чыноўніка, у раёне працуюць туркмены. Каля дзесяці чалавек — на прадпрыемстве «Белдан» (займаецца вытворчасці дацкай астуджанай беконнай свініны) і каля 20 чалавек на аграпрадпрыемстве «Яблыневы пасад».

«Ну, не перашкаджаюць яны жыць і працаваць беларусам, у тым ліку», — даводзіць Мароз. Ён адзначыў, што яны пакуль прыезд пакістанцаў у раён не разглядаюць. «Хаця прапановы ўжо закідвалі — колькі чалавек трэба на якія сферы».

Па словах Мароза, працоўныя мігранты ў гаспадарках Ляхавіцкага раёна выконваюць работы, якія не патрабуюць кваліфікацыі. Так у «Яблыневым пасадзе» яны занятыя ўстаноўкай шпалер:

«Слуп закапаў, слуп выкапаў, разнёс, паклаў, ямку выкапаў. На такіх работах, здаецца, туркмены і нядрэнна працуюць».

За такую работу, як сцвярджае чыноўнік, рабочыя атрымліваюць 600 даляраў на рукі. Пры гэтым працуюць з 8 ранку да 8 вечара.

На пытанне Павука, ці не больш працаздольныя туркмены за беларусаў, Мароз адказаў, што «беларусы нармальна працуюць таксама».

Чаму ж тады ўзнікае неабходнасць у працоўных мігрантах? На гэта старшыня Ляхавіцкага райвыканкама адказаў, што працоўная міграцыя цяпер назіраецца ва ўсім свеце. «Пастаянна патрэбна нейкая працоўная, танная сіла». Але ў яго раёне «пакуль такога не назіраецца». А да тых працоўных мігрантаў, што працуюць, пытанняў ніякіх няма:

«І задавальняе беларусаў. І разам працуюць, як кажуць. Ніякіх пытанняў няма».

Чытайце таксама:

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы

Каментары да артыкула