БЕЛ Ł РУС

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе

5.05.2025 / 17:26

Nashaniva.com

Гродзенскі фатограф Яўген Фалееў падзяліўся ў сацсетках зробленымі ім фатаграфіямі з канцэрта гурта «Кіно» на чале з Віктарам Цоем, які адбыўся роўна 36 гадоў таму, 6 мая 1989 года, на мінскім стадыёне «Дынама».

«6 мая 1989 года я фатаграфаваў Віктара Цоя і гурт «Кіно» на стадыёне «Дынама» ў Мінску. Фотаапарат «Зеніт» і два аб'ектывы: звычайны Геліас-44 і тэлевікі Юпітэр-21М плюс 2х-канвертар.

Зняў 2 чорна-белыя плёнкі і 2 слайд-плёнкі. Праявіў. А праз гадоў з 30 алічбаваў у максімальнай якасці», — піша фатограф.

Фатограф выпусціў з гэтымі і іншымі фотаздымкамі цэлы аўтарскі фотаальбом. 

Чытайце таксама:

«Цоя вучыце!» Гайдукевіч заявіў, што «Перамен» — «ягоная песня», і расказаў, пра што яна

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

Група «Кіно» выканала «Перемен!» у Мінску ВІДЭА

Каментары да артыкула